ФРЫКЦЫ́ЙНАЯ МУ́ФТА (ад лац. frictio трэнне),

счэпная або засцерагальная муфта, у якой перадача моманту ажыццяўляецца за кошт сіл трэння паміж прыціснутымі паверхнямі вядучай і вядзёнай часткі. Бывае з гідраўл. або пнеўматычным кіраваннем. Выкарыстоўваецца ў трансп. машынах, для злучэння валоў рухавікоў з валамі рабочых механізмаў, у тармазных прыстасаваннях і інш.

Схема кіравальнай фрыкцыйнай муфты: 1 — паверхні трэння; 2 — уключанае становішча; 3 — выключанае становішча.

т. 16, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)